Віншаванні роднай мове

23.09.2022

Родная мова, як маці, у кожнага ў сэрцы адна…

Пад такім дэвізам праводзілася прэзентацыявіншавальных паштовак “Пажаданні роднай мове” ў ДУА “Сярэдняя школа №22 г.Брэста”. Колькі шчырых пажаданняў гучала ад вучняў-пяцікласнікаў! “Жадаю, мілая мова, каб цябе шанавалі, любілі, вывучалі…”, “Хачу, каб ты жыла вечна! Бо пакуль ты жывеш – жыве і мой народ!” Нават вершы-пажаданні пісалі разам з бацькамі:

         Свяці, мая мова, зоркай

         Цераз стагоддзі людзям.

Пакуль будзе жыць мая мова,

Народ існаваць мой будзе.

Ляці аж да самага сонца!

І словам сваім напеўным

Натхняй на жыццё бясконца! (сям’я Ігара Калінковіча)