Дзень роднай мовы

25.02.2023

   Душа народа – яго мова! Пад такой назвай адбылося ў ДУА “Сярэдняя школа №22 г.Брэста” свята беларускай культуры, прымеркаванае да Дня роднай мовы. З вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у падрыхтоўцы да яго вучні 9-х класаў. Са сцэны гучала беларуская музыка, паэзія. На свята былі запрошаны ўдзельнікі ўзорнага ансамбля народнага танца “Крынічка”, якія прадставілі нацыянальныя кампазіцыі “Палеская полька”, “Падсяван”, “Скокі”. Святочная атмасфера і ўдзячныя гледачы – такі фінал мерапрыемства.