Экскурсія ў Полацк
02.11.2024
На канікулах вучні 10-11-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №22 г.Брэста” наведалі старажытны горад Полацк. Пачалася экскурсія з наведвання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, дзе вучні ўзнавілі свае веды пра жыццё і дзейнасць нябеснай заступніцы Беларусі Еўфрасінні Полацкай, убачылі славуты крыж, пакланіліся яе мошчам. Не менш цікавым было наведванне Сафійскага сабора на беразе Заходняй Дзвіны. Будынак уразіў сваей веліччу, гісторыяй. Падчас экскурсіі па старажытным горадзе наведалі Полацкі дзяржаўны універсітэт, дзе пазнаеміліся з гісторыяй стварэння, факультэтамі. Гэта была незабыўная паездка ў калыску беларускай дзяржаўнасці!